У нядзелю сіноптыкі прагназуюць да +22 на поўдні
У бліжэйшыя суткі, 4 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, будзе пераважна без ападка. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман.
Вецер будзе паўднёвы, слабы да ўмеркаванага. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, удзень будзе 14-20, а на поўдні паветра прагрэецца да 22 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву