У нядзелю ў Беларусі будзе да +12
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 8 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. Магчымыя невялікія ападкі. У асобных раёнах чакаецца слабы туман.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 да +9 градусаў, днём — ад +6 да +12.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.