У нядзелю ў Беларусі будзе мокры снег, дождж і галалёдзіца
У бліжэйшыя суткі, 29 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На дарогах будзе галалёдзіца.
Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, а ўдзень будзе ад мінус 3 да плюс 3, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: minsknews.by