У нядзелю ў Беларусі чакаюцца дажджы
У бліжэйшыя суткі, 18 кастрычніка, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. Уначы па заходняй палове краіны чакаюцца дажджы, удзень яны пройдуць на большай частцы тэрыторыі. Раніцай месцамі будзе слабы туман.
Вецер паўднёва-ўсходні, слабы да ўмеркаванага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 на ўсходзе да +10 на захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву