У Ньёне прайшло лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы

У Ньёне прайшло лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы

10 ліпеня ў Ньёне прайшло лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. З-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса галоўныя еўракубкі кантынента былі прыпынены і нарэшце завершацца ў жніўні.

Спачатку пра Лігу чэмпіёнаў. 12-15 жніўня ў 1/4 фіналу сустрэнуцца "Аталанта" і ПСЖ, "Лейпцыг" і "Атлетыка". Пераможца пары "Рэал" — "Манчэстар Сіці" (першы матч 1/8-й скончыўся з лікам 1:2) выходзіць на пераможцу пары "Ліён" — "Ювентус" (першы матч — 1:0). "Чэлсі" альбо "Баварыя" (першы матч — 0:3) выходзяць на пераможцу пары "Напалі"— "Барселона" (першы матч — 1:1). Апошнія паядынкі 1/8 фіналу прызначаны на 7-8 жніўня. Далей усе паядынкі пройдуць у Лісабоне. У чвэрцьфіналах і паўфіналах (18-29 жніўня) для вызначэння пераможцы будзе толькі адзін матч. Фінал прызначаны на 23 жніўня.

У Ньёне прайшло лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
twitter.com/UEFA

Таксама прайшло лёсаванне фінальнага этапу Лігі Еўропы. Ён пройдзе ў Германіі ў чатырох гарадах (у Кёльне, Дзюсельдорфе, Дуйсбургу і Гельзенкірхене) 10-21 жніўня. Яшчэ да гэтага — 5-6 жніўня — адбудуцца апошнія матчы 1/8-й фіналу. Далей — чвэрцьфіналы (10-11 жніўня), паўфіналы (16-17 жніўня) і фінал у Кёльне (21 жніўня).

У Ньёне прайшло лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
twitter.com/uefa
У Ньёне прайшло лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
twitter.com/uefa

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі