У Оршы ў сувязі з “Дажынкамі” перапоўненыя гасцініцы
Сёння ў Оршы адкрываецца чарговы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі". Але наведаць свята і застацца на некалькі дзён у горадзе, ды зняць пры гэтым нумар у гасцініцы ўжо наўрад ці атрымаецца. Усе мясцовыя гатэлі перапоўненыя.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы Аршанскага гарвыканкама.
“Размешчаныя ўсе: афіцыйныя дэлегацыі, артысты, гандаль, прэс-цэнтр. У горадзе адна вялікая гасцініца. Таксама ў нас ёсць гасцініцы ад прадпрыемстваў. Усе яны запоўненыя”.
Асноўнае святкаванне адбудзецца ў суботу. Чакаецца, што ў Оршу прыедзе Аляксандр Лукашэнка, які па традыцыі ўзнагародзіць пераможцаў спаборніцтва працаўнікоў вёскі.
Паводле інфармацыі БелаПАН, у фестывальныя дні ў Оршы будуць працаваць 20 сцэнічных пляцовак, на якіх выступяць больш як паўтары тысячы творчых калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі.
На сцэну "Дажынак" выйдуць папулярныя беларускія артысты Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Пётр Ялфімаў, Гюнеш, Ксенія Сітнік і інш. Чакаецца, што ў Оршу прыедуць расійская спявачка Валерыя і гурт "Прэм'ер-міністр".
Апрача таго, ва ўстановах культуры Аршанскага раёна пройдуць выязныя канцэрты з удзелам прафесійных і самадзейных артыстаў з усіх абласцей краіны.