У палітвязня Андрэя Дзмітрыева памерла маці

Андрэй Дзмітрыеў / БЕЛТА
Андрэй Дзмітрыеў / БЕЛТА

У палітвязня Андрэя Дзмітрыева памерла маці, паведамляе "Салідарнасць". Паплечнікі адправяць яму тэлеграму з гэтай сумнай весткай раніцай у чацвер. Малаверагодна, што Дзмітрыеў атрымае магчымасць праводзіць роднага чалавека ў апошні шлях, адзначае выданне.

Андрэй Дзмітрыеў — былы кіраўнік руху "Гавары праўду", у 2020-м — кандыдат у прэзідэнты Беларусі. Пасля выбараў працаваў над стварэннем палітычнай партыі. Пра яго затрыманне стала вядома ў студзені сёлета. У красавіку палітыку прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму — прызналі вінаватым ва ўдзеле ў вулічных пратэстах 2020-га (у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх").

Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыева палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі