У Палку Каліноўскага фармуецца атрад з прадстаўнікамі BYPOL

Прадстаўнікі ПКК / t.me/belwarriors
Прадстаўнікі ПКК / t.me/belwarriors

Напачатку лютага 2023 года ва Украіне пачалося фармаванне атраду “Атам”. У яго залічваюць прадстаўнікоў ініцыятывы BYPOL.

“Атам” уваходзяць у скалад батальёна “Ліцвін” Палка імя Каліноўскага.

Рэкруты прайшлі абавязковы вайсковы вышкал і хутка будуць прымаць удзел у вайсковых аперацыях. 

Задачы атраду: дапамога Украіне ў барацьбе з расійскімі акупантамі, атрыманне рэальнага баявога досведу, узмацненне ўзаемадзеяння з беларускімі патрыятычнымі сіламі ва Украіне і свеце для далейшага сумеснага знішчэння акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі,піша прэсс-служба ПКК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі