У парламенце развяліся пацукі, але ўзяць на службу ката дэпутатам не дазволілі

Кот / pixabay

Кот / pixabay

Пацукі развяліся ў будынку ніжняй палаты брытанскага парламента, які знаходзіцца ў будынку XIX стагоддзі, піша Express.

Парламентары звярнуліся за дапамогай у прытулак для жывёл. Яны хацелі наняць котку на службу Яе Вялікасці. Але ў прытулку адмовілі, спаслаўшыся на вялікую колькасць пастак для пацукоў у будынку.

Гэтыя пасткі могуць быць смяротна небяспечнымі не толькі для пацукоў, але і для котак.

А вось у іншых брытанскіх установах коткі паспяхова “служаць”. Успомніце хаця б ката Лары, які жыве ў доме брытанскага прэм'ера і рэгулярна пазіруе фатографам. Ці ката Гладстана з брытанскага Міністэрства фінансаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі