У Пінску з маста праз раку Піна ў ваду скочыў мужчына

З маста, вышыня якога складае больш за 20 метраў, у Піну скочыў 58-гадовы пінчук.

“Экстрэмал” ужо пачаў тануць, калі яму на дапамогу прыйшлі спартоўцы-весляры, якія якраз у тым месцы рыхтаваліся да чарговых спаборніцтваў. Яны хутка падплылі да чалавека і выцягнулі яго з вады.

Дарэчы, з пачатку купальнага сезона ў Пінскім рэгіёне патанулі 4 чалавекі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі