У Пінску ЖЭС некалькі месяцаў не зафарбоўвае нацысцкія графіці (фота)

Надпісы, якія ўслаўляюць Гітлера і заклікаюць да забойства габрэяў і неграў, нанесеныя на сцяну гаражнага кааператыву. Ён, у сваю чаргу, прымыкае да пінскага трыкатажнага аб’яднання “Палессе”. Сыходзячы з таго, што ў графіці ўказана дата нараджэння Гітлера, можна меркаваць, што з'явіліся яны некалькі месяцаў таму. Варта адзначыць, што месца гэтае малалюднае. Аднак кожны дзень некалькі дзесяткаў пінчукоў праходзяць па гэтым завулку, каб трапіць на працу ці забраць з гаражу сваё аўто. Людзі кажуць, што некалькі разоў звярталіся ў ЖЭС, аднак рэакцыі і да гэтага часу няма.

Невядомыя графіцісты-антыфашысты паспрабавалі выказаць сваё стаўленне да нацысцкіх надпісаў, аднак атрымалася гэта не вельмі ўдала і нецэнзурна.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі