У Польшчы падчас пажару ў інтэрнаце загінуў 21 чалавек

Пажар у сацыяльным гатэлі ў мястэчку Камень Паморскі ўспыхнуў уночы з 12 на 13 красавіка і бліскавічна захапіў будынак. Людзі скакалі з вокнаў, выкідвалі дзяцей. Загінуў 21 чалавек, 20 параненыя, у тым ліку дзіця.
На месцы трагедыі працуюць ратаўнікі. Туды прыбыў прэм’ер Дональд Туск, збіраецца і прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, які абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу. Вядзецца расследаванне.

wiadomosci.gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі