У Польшчы правялі першыя баявыя стрэльбы з закупленых у ЗША танкаў Abrams
Abrams на палігоне ў Польшчы / twitter.com/mblaszczak
У Польшчы правялі першыя баявыя стрэльбы з закупленых у ЗША танкаў Abrams. Пра гэта ў пятніцу паведаміў міністр абароны Марыюш Блашчак. "Гэта яшчэ адзін крок да ўмацавання магчымасцяў абароны і стрымлівання [патэнцыйнага ворага]", — напісаў ён у Twitter.
Першыя 14 танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці былі дастаўленыя ў Польшчу ў пачатку лета. Тэхніка ўзмоцніць 1-ю Варшаўскую бранятанкавую брыгаду, якая ўваходзіць у склад 18-й Механізаванай дывізіі са штабам у горадзе Седльцэ.
Да канца 2023 года Польшча атрымае яшчэ 28 танкаў. 42 Abrams будуць пастаўленыя ў 2024-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.