У прадпрымальніка, за якога заступаліся калегі ў Гродне, прайшоў ператрус

З санкцыі пракурора адбыўся ператрус у катэджы гродзенскага індывідуальнага прадпрымальніка. У яго канфіскавалі тавар без накладных на 319 мільёнаў рублёў, паведамляе сайт 015.by.

Гаворка ідзе пра мужчыну, з-за якога адбыўся канфлікт на Паўднёвым рынку Гродна. Як паведамляла Еўрарадыё, 3 лютага праверка з падатковай канфіскавала ў яго на Паўднёвым рынку джынсавыя курткі без накладных на 16,5 млн рублёў. Дзеянні інспектараў выклікалі пратэст калег прадпрымальніка: за яго заступіліся некалькі соцень чалавек. Пратэст сціх пасля таго, як мужчыну забрала міліцыя.

Лёс канфіскаванага тавару, а таксама памер штрафу вызначыць суд.

У Гродне адбыўся стыхійны пратэст прадпрымальнікаў (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі