У Пралетарску ў Расіі агонь з нафтабазы перакінуўся на жылыя дамы

Спачатку загарэўся чарот, а пасля агонь перайшоў на жылыя будынкі

Спачатку загарэўся чарот, а пасля агонь перайшоў на жылыя будынкі / vk.com

23 жніўня ў Пралетарску ў Растоўскай вобласці Расіі агонь з нафтабазы перакінуўся на жылыя дамы. Расійскія ратавальнікі пішуць, што спачатку загарэўся чарот, а пасля агонь перайшоў на жылыя будынкі. Для таго, каб іх выратаваць, адправілі больш за дзясятак спецтэхнікі і каля 40 чалавек. Ратавальнікаў не хапае, бо большасць знаходзяцца каля нафтабазы. Сведкі кажуць, што гарыць цэлая вуліца.

Буйная нафтабаза ў Пралетарску загарэлася 18 жніўня ў выніку атакі беспілотнікаў. Там гараць рэзервуары з палівам. З таго часу пажар не могуць ліквідаваць. Ужо пацярпелі паўсотні ратавальнікаў, некаторыя знаходзяцца ў рэанімацыі. 20 жніўня святары РПЦ арганізавалі малебен каля нафтабазы, але ён не дапамог.

Мясцовыя ўлады днямі заяўлялі, што жылым дамам агонь не пагражае, а эвакуацыя насельніцтва не плануецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі