У Празе на вялікіх білбордах з'явіліся фота беларускіх палітвязняў

У Празе на вялікіх білбордах з'явіліся фота беларускіх палітвязняў

У Празе стартавала кампанія #BelarusHeroes, прысвечаная беларускім палітвязням, паведамляе Радыё Свабода. На вялікіх білбордах з'явіліся фота палітыка Марыі Калеснікавай, блогера Ігара Лосіка і праваабаронцы Марфы Рабковай. Адна з мэтаў кампаніі — актывізаваць міжнародны рух за іх вызваленне.

Першыя білборды ў Празе з'явіліся дзякуючы падтрымцы чэшскага сэнатара Вацлава Ласкі, які падарыў беларускім палітвязням сваю рэкламную плошчу, замоўленую для выбараў у Сенат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі