У пражскім метро з'явяцца вагоны для знаёмстваў
Гэта будуць апошнія вагоны цягнікоў метро ў чэшскай сталіцы.
Гэты незвычайны праект рэалізуюць сумесна транспартнае прадпрыемства Ropid і цэнтральная транспартная кампанія Прагі, паведамляе Радыё "Свабода".
Пакуль невядома, ці будзе гэта апошні вагон кожнага цягніка метро, ці такая акцыя будзе праходзіць у пэўныя дні тыдня ці гадзіны дня. Акцыю плануюць пачаць да канца гэтага года. Таксама невядома, ці спадабаецца гэтая задума пасажырам метро. Каб высветліць гэта, арганізатары правядуць апытанне сярод моладзі.
Дарэчы, арганізатары кажуць, што прымушаць знаёміцца ніхто нікога не будзе. Зрэшты, выганяць з вагона тых, хто зайшоў выпадкова, таксама не плануецца.