У прыгарадзе Парыжа ліквідаваная група тэрарыстаў, смяротніца ўзарвала сябе

У прыгарадзе Парыжа ліквідаваная група тэрарыстаў, смяротніца ўзарвала сябе

Раніцай 18 лістапада ў паўночным прыгарадзе Парыжа Сэн-Дэні прайшла спецаперацыя. У ёй удзельнічалі паліцэйскі спецназ і вайскоўцы. У адной з кватэр там была заблакаваная група тэрарыстаў, якія маглі мець дачыненне да тэрактаў 13 лістапада. Паводле паведамленняў СМІ, была версія, што французскія спецслужбы выйшлі на след іх арганізатара Абдэльхаміда Абауда.

Як інфармуе РІА "Новости", тэрарыстка-смяротніца падарвала сябе (у яе быў "пояс шахіда"). Яшчэ адзін тэрарыст быў застрэлены (верагодна снайперам). Сем чалавек затрымалі, трое з іх — тэрарысты. Адзін тэрарыст мог вырвацца з аблогі, але МУС Францыі гэта абвяргае. Падчас правядзення спецаперацыі пяцёра паліцэйскіх атрымалі раненні (тэрарысты адстрэльваліся з аўтаматаў), быў застрэлены паліцэйскі сабака. СМІ паведамляюць пра аднаго загінулага прахожага (па іншых звестках ён паранены). Аднак тыя дадзеныя, якія падаюць інфармагенцтвы, супярэчлівыя.

Становяцца вядомыя новыя падрабязнасці спецаперацыі. Яе сведкі з мясцовых жыхароў кажуць, што было "шмат выбухаў", стрэлаў, крычалі людзі. Калі паліцэйскі спецназ уварваўся ў кватэру, першай пачала страляць жанчына-тэрарыстка, а пасля яна ўзарвала сябе. Адзін з трох затрыманых тэрарыстаў паранены і знаходзіцца пад аховай у бальніцы. Сярод іншых затрыманых знаходзіцца гаспадар кватэры, дзе жылі тэрарысты. Паводле яго слоў, ён дазволіў ім там пажыць два дні таму. Два чалавекі "прыехалі з Бельгіі". Мужчына кажа, што не ведаў, што яны — тэрарысты.

Высветлілася, што ліквідаваная група тэрарыстаў рыхтавала ў Парыжы новы тэракт.

Нагадаем, падчас серыі тэрактаў у Парыжы ўвечары 13 лістапада загінулі 129 чалавек, сотні былі параненыя. Адказнасць узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава". У Францыі ўведзенае надзвычайнае становішча.

Фота: AFP, AP, Reuters

У прыгарадзе Парыжа ліквідаваная група тэрарыстаў, смяротніца ўзарвала сябе
У прыгарадзе Парыжа ліквідаваная група тэрарыстаў, смяротніца ўзарвала сябе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі