У пятніцу Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх СМІ

Як паведамляе БелаПАН, у прэс-туры, які праходзіць з 7 па 11 кастрычніка, бяруць удзел больш за 80 журналістаў. Яны прадстаўляюць СМІ з 45 рэгіёнаў Расіі. У рамках паездкі журналісты наведаюць Гродзенскую вобласць і Мінск.



Цяпер расійскія журналісты яны знаходзяцца на Гродзеншчыне. У іх запланавана наведванне кардыялагічнага цэнтра (Гродна), прыватнага прадпрыемства "Кантэ СПА", знаёмства з агратурыстычнымі магчымасцямі вобласці. Таксама яны наведаюць Ліду, Мір і Мірскі замак. Акрамя таго, прэс-канферэнцыю для журналістаў дасць старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра.



Фота — profi-forex.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі