У пятніцу ў Гомелі сустрэнуцца Лукашэнка і Парашэнка
25 кастрычніка ў Гомелі сустрэнуцца Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка. Кіраўнікі краін паўдзельнічаюць у пленарным пасяджэнні I Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны, але перад гэтым правядуць сустрэчу ў фармаце "сам на сам", інфармуе president.gov.by. Адзначаецца, што Лукашэнка і Парашэнка паразмаўляюць па развіццё гандлю, пра эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.
Пра тое, што Лукашэнка і Парашэнка сустрэнуцца ў Гомелі, стала вядома яшчэ ў красавіку.
У сераду прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз назваў заяву кіраўніка украінскай дыпламатыі Паўла Клімкіна пра тое, што ўкраінцам небяспечна ездзіць у Беларусь (бо тут "дзейнічаюць расійскія спецслужбы"), жахалкай і выдумкай.