У Расіі пачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках на мітынгу 27 ліпеня

У Расіі пачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках на мітынгу 27 ліпеня

Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках на мітынгу, які адбыўся 27 ліпеня ў Маскве, піша расійская "Новая газета".

У прэс-рэлізе ведамства падкрэсліваецца: "Як выяўлена следствам, група асоб напярэдадні правядзення несанкцыянаванай акцыі неаднаразова размяшчала ў сетцы інтэрнэт заклікі прыняць у ёй удзел, загадзя дапускаючы, што дадзеныя дзеянні могуць справакаваць масавыя беспарадкі". Следства мяркуе, што ўдзельнікі акцыі парушалі грамадскі парадак і ужывалі гвалт у дачыненні да сілавікоў, прарвалі ачапленне і паралізавалі рух транспарту на Садовым кальцы Масквы.

Акрамя таго следчыя пачалі тры крымінальныя справы за напад на сілавікоў, а таксама праводзяць шэраг праверак па гэтым артыкуле.

Як распавядала Еўрарадыё, несанкцыянаваны мітынг за рэгістрацыю незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу прайшоў 27 ліпеня. На акцыі затрымалі 1373 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі