У Расіі валейбалісткі спазняліся на цягнік і збеглі з матчу

Фота: zafisha.zab.ru
Фота: zafisha.zab.ru

Матч трэцяга тура чэмпіянату Расіі па валейболе сярод жаночых каманд Вышэйшай лігі "Б" паміж "Бранскам" і "Гатчынкай" не быў дагуляны праз тое, што адна з каманд спазнялася на цягнік. Пра гэта са спасылкай на "Бранскія навіны" паведамляе Lenta.ru.

Па інфармацыі выдання, пры ліку 2:2 камандам трэба было згуляць на тай-брэйку, каб выявіць пераможцу. Аднак валейбалісткі "Гатчынкі" не выйшлі на пляцоўку, і ім было залічанае тэхнічнае паражэнне.

Прадстаўнікі валейбольнай каманды з Ленінградскай вобласці растлумачылі свае дзеянні тым, што каманда спазнялася на цягнік, які ходзіць раз на суткі.

Дзякуючы атрыманым ачкам бранская каманда замацавалася на трэцім радку ў турнірнай табліцы. "Гатчынка" размясцілася на чацвёртым месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі