У Расіі затрыманыя чацвёра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах у жніўні
За некалькі секунд да затрымання / Еўрарадыё
У Расіі затрыманыя чацвёра беларусаў, якія ў жніўні 2020 года ўдзельнічалі ў вулічных пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў. Беларускія сілавікі дамагаюцца іх экстрадыцыі.
"Дакументы на экстрадыцыю накіраваныя, але пакуль знаходзяцца ў стадыі разгляду", — распавёў у інтэрв'ю газеце Адміністрацыі прэзідэнта "Беларусь сегодня" начальнік міжнародна-прававога аддзела Следчага камітэта Міхаіл Вавула.
Як стала вядома Еўрарадыё, адзін з затрыманых — брэсцкі антыфашыст. Ён ужо больш за месяц за месяц утрымліваецца ў ізалятары ў Маскве.
Верагодна, яшчэ адзін затрыманы беларус, пра якога кажа Вавула, гэта баец ММА Аляксей Кудзін. Пасля таго, як у Беларусі на яго пачалі крымінальную справу за супраціў міліцыянтам, якія спрабавалі яго затрымаць, ён з'ехаў у Расію — і нядаўна быў затрыманы ў Маскве. Супраць экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь выступае міжнародная спартыўная супольнасць.
"Я хацеў бы данесці наступную думку: прымаючы рашэнне збегчы, злачынец заўсёды лічыць, што такім чынам можна пазбегнуць пакарання. Аднак наша практыка паказвае, што пакарання пазбегнуць не атрымаецца, дзе б ні хаваліся і куды б ні беглі правапарушальнікі", — лічыць Міхаіл Вавула . Тут варта нагадаць, што, па некаторых звестках, менавіта ў Расіі хаваецца Дзмітрый Шакута — баксёр і трэнер байцоў спецназа, які ўдзельнічаў у затрыманні Рамана Бандарэнкі на "Плошчы Пераменаў". Рамана да смерці збілі — але крымінальная справа па гэтым факце да гэтага часу не распачатая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.