У Расіі затрымлівалі футбаліста зборнай Беларусі, у яго 200 неаплачаных штрафаў

Віталь Лісаковіч / fclm.ru
Віталь Лісаковіч / fclm.ru

У Расіі затрымлівалі футбаліста зборнай Беларусі і казанскага "Рубіна" 24-гадовага Віталя Лісаковіча. Яго Mercedes з беларускімі нумарамі спынілі ў Казані за парушэнне правілаў дарожнага руху. Высветлілася, што ў Лісаковіча не менш за 200 неаплачаных штрафаў! Большасць з іх за перавышэнне хуткасці. Футбаліст кажа, што яго спынілі ўпершыню за тры гады, а пра штрафы ён нічога не ведае. Пры затрыманні ён не супраціўляўся, паводзіў сябе спакойна. На беларуса склалі адміністрацыйны пратакол аб правапарушэнні.

Пакуль невядома, якое пакаранне чакае Віталя Лісаковіча. Найхутчэй гэта будзе штраф у двайным памеры. Альтэрнатыва яму — адміністрацыйны арышт да 15 сутак ці абавязковыя грамадскія працы — да 50 гадзін.

У ФК "Рубін" заявілі, што "клуб дапаможа гульцу разбрацца ў сітуацыі". Ніякіх санкцый для Лісаковіча не будзе. У "Рубіне" вераць, што ён нічога не ведаў пра штрафы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі