У расійскіх папраўчых калоніях знаходзіцца больш за тысячу беларусаў
Больш за тысячу беларусаў адбываюць пакаранне ў расійскіх папраўчых калоніях. Гэтую лічбу назвала Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі. Як паведамляе "Интерфакс", у расійскіх калоніях знаходзіцца 5,5 тыс. таджыкаў, больш за 4 тысячы ўкраінцаў, узбекаў, 3 тысячы азербайджанцаў. Латышоў, літоўцаў і эстонцаў разам там крыху больш за 100 чалавек.