У РБ папулярныя кнігі Караткевіча, Быкава, Багдановіча — гендырэктар "Белкнігі"

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч / nlb.by

У Беларусі карыстаюцца папулярнасцю кнігі Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Максіма Багдановіча. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар "Белкнігі" Уладзімір Матусевіч. "Сярод мастацкай літаратуры з вялікім адрывам ад астатніх ідзе "Дзікае паляванне караля Стаха". Яе выпускала некалькі выдавецтваў", — цытуе яго словы БЕЛТА.

У топе таксама знаходзяцца "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Караткевіча, "Абеліск" і "Знак бяды" Быкава, а таксама "Выбраныя творы" Багдановіча. Па словах Матусевіча, "вялікія паказчыкі па чытальнасці ў перакладной літаратуры". Сярод яе папулярныя “Маленькі прынц” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, “Тры таварыша” і “Трыумфальная арка” Эрыха Марыя Рэмарка, “Партрэт Дарыяна Грэя” Оскара Уайльда, а таксама “Мастацтва кахаць” Эрыха Фрома.

Ну а "абсалютным лідарам" называюць кнігу "Генацыд беларускага народа", выдадзеную пад рэдакцыяй генпракурора Андрэя Шведа. Яе, відаць, прымусілі набываць усе бібліятэкі, установы і арганізацыі. А купляць кнігі Караткевіча беларусаў ніхто не прымушае. Дарэчы, у часы рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча выключылі са школьнай праграмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі