У рэдакцыі газеты "Навука" пабываў Следчы камітэт. Іх рэдактар на волі

У рэдакцыі газеты "Навука" пабываў Следчы камітэт. Іх рэдактар на волі

У рэдакцыі газета "Навука", якая знаходзіцца ў прэзідыуме Акадэміі навук на вуліцы Акадэмічная, 1, пабываў Следчы камітэт. Пра гэта распавёў Еўрарадыё адзін з супрацоўнікаў рэдакцыі.

Рэдактар ​​выдання Сяргей Дубовік адмовіўся даваць які-небудзь каментарый: "Усе навіны чытайце на сайце Следчага камітэта".

Аднак ён знаходзіцца на волі, у той час, як мінімум чатыры рэдактары з тых СМІ, якія фігуруюць ў "Справе БЕЛТА", паводле інфармацыі Еўрарадыё, знаходзяцца на Акрэсціна.

Галоўны рэдактар ​​выдавецкага дома "Беларуская навука", куды ўваходзіць газета "Навука", Аляксандр Дудзік пракаментаваў Еўрарадыё, што яны пастаянную падпіску на навінную стужку БелТА не афармлялі. Паслугамі інфармагенцтва ў выдавецтве карыстаюцца рэдка.

На сайце газеты "Навука" усяго 8 публікацый БЕЛТА за 2017-2018 гады.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі