У РФ будзе канкурэнт "Еўрабачанню" — для тых, хто падзяляе расійскія каштоўнасці

У Расіі рыхтуюцца праводзіць конкурс "Інтэбачанне"

У Расіі рыхтуюцца праводзіць конкурс "Інтэбачанне" / pixabay.com

У Расіі прыдумалі конкурс песніі "Інтэрбачанне" — ён павінен стаць канкурэнтам "Еўрабачанню".

Першы конкурс можа адбыцца ўжо ў наступным годзе, перадае РІА "Новости" словы расійскага прэм'ера Міхаіла Мішусціна.

"Ён мог бы стаць штогадовым і адкрытым для ўдзелу ўсіх дзяржаў, якія падзяляюць нашы духоўныя каштоўнасці і гатовыя да ўзаемапаважлівага і раўнапраўнага дыялогу", — абазначыў расійскі чыноўнік прынцыпы адбору на конкурс.

Расію адхілілі ад удзелу ў Еўрабачанні ў 2022 годзе, пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Беларусь не ўдзельнічае ў гэтым конкурсе з 2021 года.

Конкурс пад назвай "Інтэрбачанне" праводзіўся ў савецкі час. У ім удзельнічалі артысты з сацыялістычных краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі