У РФ з дапамогай КДБ затрымалі падаткавікоў, што збіралі звесткі пра сілавікоў
Затрыманыя перадалі замоўцам звесткі, якія ахоўваюцца, у дачыненні да больш як 30 грамадзянаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Расіі затрымалі супрацоўнікаў падатковай службы і прыватных дэтэктываў, якія збіралі "інфармацыю, якая ахоўваецца законам, у інтарэсах трэціх асоб, у тым ліку замежных грамадзянаў". Пра гэта паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязяў (ЦОС) ФСБ Расіі.
Расійскім спецслужбам у гэтай аперацыі дапамагалі супрацоўнікі КДБ Беларусі, аднак якая была іх роля, не ўдакладняецца. Вядома, што затрыманыя "ўдзельнікі групы з 2019 года перадалі замоўцам звесткі, якія ахоўваюцца, у дачыненні да больш як 30 грамадзянаў, у тым ліку вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных і правапрымяняльных органаў, у выніку чаго была нанесеная шкода дзяржаўнай бяспецы".
Заведзеныя крымінальныя справы па артыкулах "Атрыманне хабару" і "Пасрэдніцтва ў хабарніцтве" КК РФ. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні працягваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.