У Санкт-Пецярбургу "Ляпісам" забаранілі спяваць "Воінаў святла"
Канцэрт беларускага рок-гурта ў расійскім горадзе запланаваны на вечар 28 жніўня.
Як піша fontanka.ru, канцэрт выклікаў "апасенні" ў мясцовай адміністрацыі ды паліцыі. Чыноўнікі выказаліся супраць выканання песні "Воіны святла". А супрацоўнікі МУС праверылі заўважаных на майдане музыкаў пасля ананімнага званка аб незаконнай перавозцы наркотыкаў. Інфармацыя пра наркотыкі не пацвердзілася, а ад кампазіцыі, хутчэй за ўсё, Сяргей Міхалок сапраўды адмовіцца. Пецярбургскія чыноўнікі палічылі песню "гімнам Еўрамайдана" і настоліва не рэкамендавалі выконваць яе.
Акрамя таго, паведамляецца, што ў Смольным асцерагаюцца правакацыйных прамоваў са сцэны. Нібыта лідэр "Ляпісаў" Сяргей Міхалок наўрад ці абміне палітыку і можа не ўтрымацца ад бесстаронніх выказванняў на адрас расійскага кіраўніцтва.