У сераду ў Беларусі будзе да +26, магчымы дождж
У бліжэйшыя суткі, 16 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е, раніцай магчымы невялікі дождж. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні, 6-8 метраў за секунду.
Уначы будзе +13-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 17-23 градусы цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +26.
Ад заўтра на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з Міжземнага мора і тэмпература паветра пачне павышацца. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, у бліжэйшыя дні будзе на 6-8 градусаў цяплей за кліматычную норму.
Фота з архіву