У сераду ў Беларусі будзе не вышэй за +11
У бліжэйшыя суткі, 7 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, парывы за 14 метраў за секунду.
Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад 0 да –4, а месцамі тэмпература паветра складзе 1-3 градусы вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца толькі да 4 градусаў на поўначы і да 11 — на поўдні краіны.
7-8 кастрычніка ўначы і раніцай таксама будуць замаразкі, месцамі да –5. Далей у бліжэйшыя дні халоднае надвор’е захаваецца. У сувязі з такім пагаршэннем метэаралагічных умоваў сіноптыкі абвяшчаюць штармавое папярэджанне, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: newsbel.by