У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы
Моцны дождж / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Уначы і раніцай у сераду, 26 ліпеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Удзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы магчымыя на ўсходзе краіны, з моцнымі ліўнямі і градам. Сіноптыкі папярэджваюць пра шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с падчас навальніц у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — 20-25 цяпла (на паўднёвым усходзе — да +28, у сталіцы — ад +22 да +24).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.