У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб забароне новых АЭС

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб забароне новых АЭС

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб энергетычнай рэформе. Калі выбаршчыкі падтрымаюць план ураду па адмове ад атамнай энергетыкі, існуючыя ў краіне пяць АЭС заменяць на аднаўляльныя крыніцы энергіі пасля заканчэння тэрміну іх эксплуатацыі.

Кансерватыўная народная партыя, якая з’яўляецца асноўным праціўнікам гэтай праграмы, лічыць, што адмова ад АЭС прывядзе да росту тарыфаў на электраэнергію, а будучыя ветракі і сонечныя панелі сапсуюць “ідылічныя краявіды”.

Тым не менш, згодна з сацыялагічнымі апытаннямі, 56% швейцарцаў падтрымліваюць новы законапраект. Але ж пры гэтым на рэферэндуме аб абмежаванні тэрміну эксплуатацыі атамных электрастанцыяў 45 гадамі, які прайшоў у лістападзе мінулага года, большасць выбаршчыкаў прагаласавалі супраць, паведамляюць замежныя СМІ.

Падрыхтоўка да закрыцця атамных электрастанцыяў у Швейцарыі пачалася пасля таго, як у 2011 годзе здарылася аварыя на японскай АЭС у Фукусіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі