У Славакіі загінула беларуска, якая ратавалася ад мядзведзя

Група ратавальнікаў

Група ратавальнікаў / Reform.by

Беларуска загінула ў Славакіі, ратуючыся ад мядзведзя. Няшчасны выпадак адбыўся 15 сакавіка ў Нізкіх Татрах, паведамляе Reform.by.

29-гадовы мужчына і 31-гадовая жанчына з Беларусі сутыкнуліся з мядзведзем і паспрабавалі схавацца ад яго.

Ратавальнікі знайшла месца пад скальным парогам, дзе знаходзілася цела жанчыны, якая сарвалася з вышыні. Мядзведзь у гэты час знаходзіўся непадалёк. З дапамогай службовага сабакі, крыкаў і папераджальнай стрэлу яго адагналі. Пасля другая група ратавальнікаў знайшла спадарожніка жанчыны. Ён быў напалоханы, але не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі