У Слуцку хлопец зламаў бетонны плот, даведаўшыся пра цяжарнасць дзяўчыны

У Слуцку хлопец зламаў бетонны плот, даведаўшыся пра цяжарнасць дзяўчыны

У Слуцку малады чалавек трое сутак адседзеў у ізалятары акурат на сваё 20-годдзе. Пра падрабязнасці здарэння выданню kurjer.info распавёў следчы Слуцкага раённага адззела Следчага камітэта капітан юстыцыі Арцём Главінскі.

7 лютага тры маладыя хлопцы адпачывалі ў слуцкім рэстаране "Теремъ". Пасля закрыцця рэстарана адзін з іх зламаў на вуліцы плот — пашкодзіў чатыры бетонныя пліты.

Гаспадар выклікаў міліцыю. Калі прыехалі міліцыянты, маладыя людзі хамілі і груба лаяліся, усе трое былі п'яныя. Каля плота выявілі след ад абутку 20-гадовага хлопца, якога і забралі ў міліцыю.

Малады чалавек распавёў, што плот зламаў ад радасці, калі даведаўся пра цяжарнасць сваёй дзяўчыны. Ён дадаў, што два яго прыяцелі плот не ламалі, а проста стаялі побач.

Хлопца пасадзілі на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання. Там ён, дарэчы, адсвяткаваў свой 20-ы дзень нараджэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі