У Сочы, куды прыляцеў самалёт Лукашэнкі, прайшлі залевы і выпаў снег

У Сочы, куды прыляцеў самалёт Лукашэнкі, прайшлі залевы і выпаў снег

У Сочы, дзе ўчора нібыта бачылі Аляксандра Лукашэнку з "прыватным візітам", выпаў 10-сантыметровы слой снегу. 

Снег выпаў у гарах. Як піша "Комсосмольская правда", снег засыпаў пасёлак Красная Паляна, дзе размяшчаецца гатэль "Беларусь".

А сочынскі курорт зранку накрыла залева, якая сарвала заезды Formula 2, і непадалёк ад горада заўважылі тарнада. Тым не менш, кваліфікацыйныя заезды "Гран-пры Расіі" па Formula 1 прайшлі паводле раскладу. Заўтрашняя гонка адмененая не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі