У Стакгольме шведы мітынгавалі пад бел-чырвона-белымі сцягамі (фота)
У акцыі перад матчам чэмпіянату свету паміж хакейнымі зборнымі Беларусі і Швецыі ўдзельнічала каля 50 чалавек.
Яны выступілі ў падтрымку беларускай нацыянальнай сімволікі, за выкарыстанне якой з арэны падчас гульні Беларусь — Славенія выкінулі некалькіх беларускіх заўзятараў. Таксама шведы пратэставалі супраць прысутнасці на трыбунах чырвоных савецкіх сцягоў.
Шведскія СМІ, якія распавядаюць пра акцыю, нагадваюць, што наступны чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Беларусі.
Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Швецыі — 1:2 (фота, відэа)
Каментар кіраўніка Федэрацыі хакею Беларусі Яўгена Ворсіна
Фанаты сцяга ці фанаты беларускай зборнай?
Фота — aftonbladet.se, svaboda.org