У Столінскім раёне гараць Альманскія балоты
У Столінскім раёне каля вёскі Альманы гараць вядомыя Альманскія балоты. Як паведамляе прэс-служба Мінлясгасу, пажар буйны, але яго плошча пакуль удакладняецца.
Выявіць пажар удалося дырэктару лясгасу падчас патрулявання. На момант прыбыцця першага падраздзялення работнікаў Палескага лясгасу, ачаг узгарання складаў 5 га. Цяпер з пажарам змагаюцца 18 работнікаў Палескага ляскасу, а таксама ўсюдыход. Сваіх работнікаў на тушэнне пажару таксама накіравалі Столінскі і Лунінецкі лясгасы.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала непагашаная цыгарэта, кінутая кімсьці з ягоднікаў.
Сітуацыю істотна ўскладняе адсутнасць лесагаспадарчых дарог. Да ачага ўзгарання дабрацца можна толькі пешшу або на ўсюдыходзе. Таксама хуткаму распаўсюджванню агню спрыяе моцны вецер.