У студзені ў Беларусі сярэдні заробак знізіўся амаль на 81 рубель
У студзені 2017 года ў Беларусі намінальная налічаная сярэдняя зарплата знізілася амаль на 81 рубель. Яна склала 720,7 рубля (у рабочых і служачых — 721,1 рубля, у снежні 2016 года — 802 рубля), інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. У снежні 2016-га сярэдні заробак у нашай краіне складаў 801,6 рубля.
Як вядома, кіраўнік дзяржавы патрабуе, каб сёлета сярэдні заробак у Беларусі складаў 500 долараў. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў нядаўна ўжо гаварыў пра сярэдні заробак у памеры каля 1000 рублёў. Калі ў снежні 2016-га ён складаў 408 долараў, то ў студзені 2017-га ўжо толькі 370 долараў.