У суботу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
Удзень у суботу, 26 снежня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы яны магчымыя толькі месцамі. У некаторых раёнах будзе слабы туман.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, вецер прагназуецца заходні і паўднёва-заходні парывісты, з узмацненнем да 15-17 метраў за секунду.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 1 градуса марозу да 4 цяпла, у дзённыя — 2-7 градусаў са знакам плюс, а на Брэстчыне — да 8-10.
Фота: БЕЛТА