У суботу ў Беларусі будзе да 10 градусаў цяпла, дажджы

Дождж у лютым

Дождж у лютым / pixabay.com

У суботу, 17 лютага, раніцай і ў дзённыя гадзіны ў Беларусі прагназуюцца ападкі — пераважна дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. На паўночным усходзе парывы ветру могуць дасягаць 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +1), удзень — 2-8 цяпла (на поўдні краіны — да +10, у сталіцы — ад +3 да +5).

У нядзелю ўмовы надвор'я істотна не зменяцца, а ў панядзелак пахаладае — уначы будзе месцамі да -13 градусаў. 

У суботу ў Беларусі будзе да 10 градусаў цяпла, дажджы
vk.com/belgidromet
У суботу ў Беларусі будзе да 10 градусаў цяпла, дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі