У суботу ў Беларусі будзе да +15, месцамі дажджы
У бліжэйшыя суткі, 17 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Надвор’е будзе пераважна сухім, аднак месцамі на паўднёвым захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні 6-11 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, па ўсходзе месцамі ад нуля да 3 градусаў марозу. Удзень тэмпература паветра складзе 9-15 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю, 18 кастрычніка ўначы тэмпература паветра складзе ад 0 да 9 цяпла, удзень — 7-15. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Падобнае надвор'е захаваецца і ў панядзелак. У сярэдзіне наступнага тыдня магчымае чарговае пахаладанне.
Фота: БЕЛТА