У суботу ў Беларусі будзе дождж і слабы туман

У суботу ў Беларусі будзе дождж і слабы туман

У суботу, 30 снежня, у Беларусі будзе воблачна, па захадзе — з праясненнямі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па ўсходзе краіны чакаюцца ападкі — дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. Уначы па ўсходзе ў некаторых раёнах магчымыя моцныя дажджы. Месцамі прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 5-10 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад -2 да +4 градусаў. Удзень ён будзе паказваць ад нуля да 5 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі