У Судане збілі грузавы самалёт. У ім маглі быць расіяне
Вайна ў Судане
У Судане збілі грузавы самалёт, на борце маглі быць расіяне. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся на захадзе краіны, дзе цяпер ідзе грамадзянская вайна. Гэта здарылася выпадкова: паветранае судна памылкова збілі суданскія Сілы хуткага рэагавання. Яны вядуць баі з рэгулярнай арміяй.
На фота з месца падзення самалёта, апублікаваных выданнем Sudan war monitor, бачныя дакументы пілотаў. У аднаго з іх — расійскі пашпарт, у другога — пасведчанне галоўнага інжынера Airline Transport Incorporation FZC — кампаніі, якая базуецца ў ААЭ і мае сувязі з Кыргызстанам. На пасведчанні таксама напісана "Міжнародны аэрапорт Манас" — гэта галоўны міжнародны аэрапорт гэтай краіны.
У расійскай амбасадзе ў Судане пацвердзілі інфармайцыю пра крушэнне грузавога самалёта з магчымымі расіянамі на борце. Аднак без падрабязнасцяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.