У сустрэчы “першых ледзі” краін NATO удзельнічаў мужчына

У сустрэчы “першых ледзі” краін NATO удзельнічаў мужчына

Разам з лідарамі краін-сябраў NATO, якія з’ехаліся ў Брусель для знаёмства з новым прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, у бельгійскую сталіцу прыбылі іх жонкі і партнёры. Для іх арганізавалі асобную культурную праграму, перадае ВВС.

Сярод жонак лідараў NATO быў… мужчына — Гацье Дэстэнэй, сужэнец прэм’ер-міністра Люксембурга Ксаўе Бетэля. Як адзначаюць журналісты, яго прысутнасць выклікала незадаволенасць жонкі прэзідэнта Турцыі Эмінэ Эрдаган, якая разам з астатнімі ўдзельнікамі сустрэчы пазіравала для групавога фота.

Асноўная ўвага была прыцягнутая да жонак прэзідэнтаў ЗША і Францыі. Меланія Трамп і Брыджыт Макрон спаборнічалі ў элегантнасці і дэманстравалі незвычайныя ўборы.

Астатнія ўдзельнікі сустрэчы выбралі стрыманы і нейтральны стыль вопраткі, а Эмінэ Эрдаган была апранутая паводле мусульманскіх звычаяў.

У сустрэчы “першых ледзі” краін NATO удзельнічаў мужчына
У сустрэчы “першых ледзі” краін NATO удзельнічаў мужчына

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі