У свеце пацверджаныя больш за 600 выпадкаў заражэння свіным грыпам

615 выпадкаў у 15 краінах свету заражэння свіным грыпам пацверджаныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Большасць з іх — 397 — выяўленыя ў Мексіцы, там жа ад свінога грыпу загінулі 16 чалавек. Другая краіна па колькасці людзей, якія былі заражаныя — ЗША, дзе выяўлены 141 выпадак заражэння і адзін смяротны выпадак. Значна меней людзей, якія захварэлі на свіны грып, у Аўстрыі, Канадзе, Кітаі, Даніі, Францыі, Нямеччыне, Швейцарыі, Іспаніі, Велікабрытаніі ды іншых краінах свету.

Аднак лічба заражаных паступова павялічваецца. Паводле апошняй інфармацыі Reuters, першы хворы на свіны грып з’явіўся ў Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі