У Таліне прайшоў традыцыйны забег "канторскіх пацукоў" (фота)
У ім паўдзельнічалі каля 400 чалавек.
Арганізатары кажуць пра двайную карысць ад акцыі: "бюракратаў" удалося выцягнуць з-за кампутараў, а грошы, сабраныя за рэгістрацыю ў забегу, пойдуць на дабрачыннасць.
Як паведамляе РІА "Новости", забег на кіламетр праходзіў у Старым горадзе ад будынка ратушы праз плошчу Свабоды і назад. Калі многія офісныя працаўнікі беглі ў касцюмах і гальштуках, дык некаторыя апрануліся ў жартаўлівую вопратку.
На здымках — забег 2012 года. Фота — з сацыяльных сетак.