У Турцыі прысудзілі да зняволення былую Нобелеўскую намінантку
Турэцкі суд прысудзіў курдскую жанчыну-палітыка Лейлу Зана, былую намінантку Нобелеўскай прэміі міру, да двух гадоў турмы за прапаганду тэрарызму. Пра гэта паведамляе "Газета.ру" са спасылкай на агенцтва Reuters. Яна была асуджаная судом горада Д'ярбакір за прамову, сказаную летась на курдскім фэсце. Тады яна заявіла, што курдскі народ мае трох лідэраў – Масуда Барзані, Джаляля Талабані ў паўночным Іраку і зняволенага баевіка Абдулу Аджалана.