У Віцебскай вобласці вайскоўцы адпрацоўвалі блакіроўку горада
У Віцебскай вобласці вайскоўцы адпрацоўвалі блакіроўку горада. У сераду там прайшоў трэці дзень камандна-штабнога вучэння з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства". Як паведамляе БЕЛТА, вайскоўцы адпрацоўвалі розныя варыянты аперацый, у тым ліку і ў горадзе. Паводле легенды вучэнняў, нейкія "сепаратысты" захапілі закладнікаў і ўмацаваліся ў адным з будынкаў у населеным пункце. Яго заблакавалі з выкарыстанннем бронетэхнікі (расіяне былі на бронеаўтамабілях "Тыгр"), пасля чаго пачаўся штурм.
БЕЛТА, Ваяр
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.